Первое место в республиканском конкурсе по благоустройству заняло РПУ «Шумилинорайгаз»

Актуалии Новости

Административное здание РПУ "Шумилинорайгаз"

Лепшыя ў краіне
Тэрыторыя “Шумілінарайгазу” заўжды выглядае прыгожа. Чыстыя, акуратныя пляцоўкі і дарожкі, газоны і кветнікі ўпрыгожваюць не толькі тэрыторыю прадпрыемства, але і вуліцу Луначарскага.
А тэрыторыя дзіцячага аздараўленчага цэнтра “Дружба” ў Амбросавічах, які належыць прадпрыемству, стала ўзорам прыгажосці і парадку. З кожным годам тут прыгажэе парк, з’яўляюцца новыя кветнікі, ландшафтныя формы. Узорная тэрыторыя ствараецца намаганнямі ўсяго калектыву “Шумілінарайгаз”. У стварэнні малых архітэктурных форм дапамагаюць усе раённыя прадпрыемствы УП “Віцебскаблгаз”.

На территории ДОЦ "Дружба"

У рэспубліканскім конкурсе па добраўпарадкаванні, які сёлета праводзіла Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, вынікі якога былі падведзены ў канцы жніўня на IX Рэспубліканскім экалагічным форуме, РВУ “Шумілінарайгаз” заняла першае месца ў намінацыі “Уладкаванне тэрыторый населеных пунктаў, паркаў, сквераў, двароў”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *