Выпускники Шумилинской районной гимназии оправдали надежды

Молодёжь Новости Образование

Вынікі ЦТ – вышэй за рэспубліканскія

У раённай гімназіі па падрыхтоўцы дзяцей да паступлення штогод вядзецца мэтанакіраваная работа. Гэта дае магчымасць выпускнікам паступаць у прэстыжныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. У гэтым годзе сярэдні бал шумілінскіх гімназістаў на цэнтралізаваным тэсціраванні практычна па ўсіх прадметах вышэй за сярэднерэспубліканскія паказчыкі сярод гімназій Беларусі.
Намеснік дырэктара раённай гімназіі Наталля Саўчанка расказала: “Сярэдні бал па нямецкай мове – 66 (сярэднерэспубліканскі – 51), па беларускай мове, біялогіі і матэматыцы – 63 (у рэспубліцы 44, 42 і 40 адпаведна), па гісторыі Беларусі – 62 (41), па англійскай мове – 58 (50), па рускай мове – 57 (46), па хіміі – 42 (як па рэспубліцы).
Хочацца адзначыць нашых лепшых вучняў, якія паказалі добрыя вынікі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання: Кацярына Гарохава набрала на ЦТ 91 бал па беларускай мове, 90 балаў па рускай мове і 89 балаў па матэматыцы; Максім Архіпаў – 92 балы па матэматыцы, Міхаіл Насыр – 82 балы па хіміі, Аляксандра Далецкая – 86 балаў па гісторыі Беларусі, Ангеліна Ісаева – 79 балаў па нямецкай мове”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №67 ад 31.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *