“Трэба – значыць, зробім!”
Ляснічага Шумілінскага лясніцтва Вікенція Іпалітавіча Барысевіча (на здымку злева) засталі на гадавальніку ў Полцеве. Разам з майстрам лесу Ф. Ф. Раўдо выкопвалі маленькія саджанцы елачак для высадкі.
В. І. Барысевіч – чалавек надзейны і безадказны, нават, калі хочаце, асаблівы: далёка не кожны, выйшаўшы на заслужаны адпачынак, будзе атрымліваць задавальненне ад таго, што пасадзіў некалькі дрэў, што з мотакасою ў руках навёў парадак ў дэндрапарку. А нядаўна В. І. Барысевіча разам з лесніком П. І. Кавалеўскім як лепшых работнікаў адправілі на тыдзень у камандзіроўку ў Багушэўск – там шчыравалі над домікам лесніка. Зрабілі такую агароджу – залюбуешся. Атрымалі падзяку за добрую работу.
Увогуле Вікенцій Іпалітавіч – чалавек старой загартоўкі. Ён не будзе скардзіцца на жыццё ці на недахоп часу, адкажа стрымана і па-мужчынску: “Трэба – значыць, зробім!” Так было і летам, калі наводзілі парадак у зоне адпачынку недалёка Язвіна. Вікенцій Іпалітавіч яшчэ а дзесятай гадзіне вечара ва ўсю абкошваў тэрыторыю. “З такіх нашых працаўнікоў варта браць прыклад маладым, – лічыць дырэктар лясгасу І. Я. Папок. – Напярэдадні свята хочацца павіншаваць усіх работнікаў лясной гаспадаркі. А асабліва выказаць падзяку нашым перадавікам: механізатару лясгаса С. П. Мураўёву, вальшчыку леса Обальскага лясніцтва У. А. Кузьміну, вальшчыку леса Каз’янскага лясніцтва А. В. Шэндзелеву, вальшчыку з Мікалаёўскага лясніцтва В. Л. Лабейку і пажадаць ім цярпення і поспехаў у рабоце”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №71 ад 16.09.2011 г.