Ветеранам Шумилинщины вручили награды к 70-летию освобождения Беларуси

Актуалии

Ветэранам – узнагароды і паклон да самай зямлі
Галоўныя героі святочных мерапрыемстваў – вядома ж, ветэраны Вялікай Айчыннай. Яны гартавалі Перамогу, і ім – узнагароды, кветкі, словы бясконцай удзячнасці і паклон да самай зямлі.
Як шкада, што іх так мала на свяце, арганізаваным у іх гонар. Але яны трымаюцца з гонарам, як і належыць сапраўдным салдатам. Вось і ў літаратурна-музычнай гасцёўні (у раённай бібліятэцы), куды іх 23 чэрвеня запрасілі на “Званы абед”, ветэраны стараліся не сумаваць, дзяліліся ўспамінамі, жартавалі, падпявалі тэатралізаваным салдаткам, якія праз 70 год сабраліся за сталом, каб памянуць загінуўшых аднапалчан.
І стаялі, гордыя ў паставе, калі ваенны камісар раёна падпалкоўнік Алег Чарняўскі ўручаў ім юбілейны медаль з нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, удзячнае пісьмо ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у форме салдацкага трохкутніка, віншавальную паштоўку ад кіраўніцтва раёна.
Яны памятаюць усё, яны ведаюць не па словах, якой цяжкай была дарога да Перамогі.
16 лістапада 1943 года была вызвалена вёска Мішневічы, нагадаў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, а Шуміліна, да якога ўсяго 18 кіламетраў, – толькі праз 218 дзён. Шумілінская зямля, у прамым сэнсе слова, была палітая салдацкай крывёй.
І не толькі салдацкай. Не забыты сёння подзвіг тых, хто мацаваў Перамогу ў тыле, не забыты пакуты вязняў канцлагераў, слёзы сямей, якія не дачакаліся з вайны сваіх родных. А. М. Зайцаў уручае былым вязням і тым, хто пацярпеў ад вайны ў мірны час, удзячныя пісьмы ад Прэзідэнта Беларусі, віншавальныя лісты ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.
На свяце і ветэраны працы пасляваеннага часу – родны беларускі край яны мацавалі і мацуюць сваёй працай, сваім талентам.
Для кожнага знайшліся шчырыя ўдзячныя словы. На іх не скупіліся і  ваенком А. Г. Чарняўскі, і старшыня раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікава, і прадстаўнік абласнога савета ветэранаў Т. Я. Говарава, і першы сакратар райкама БРСМ Аляксандр Хмарын.
А былая партызанка Алена Пігулеўская чытала верш В. Ходарава “Рубаха” – зварот да маці юнага партызана, які не ўбачыў радасных пераможных салютаў.  Вось радкі з верша:
Был схвачен.
Не ушёл из-под расстрела.
Из партизан во сне приходит к ней:
— На мне рубаха, мама, вся истлела,
Смени рубаху мне, дай поновей…
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №49



1 комментарий по теме “Ветеранам Шумилинщины вручили награды к 70-летию освобождения Беларуси

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *