Поздравление на Пасху Христову благочинного церквей Шумилинского округа протоиерея Ф. Пучинского

Актуалии Духоўнае

Са светлым і радасным святам Вялікадня!
Хрыстос Уваскрэс – Сапраўды Уваскрэс!

Дарагія браты і сёстры, усе жыхары Шу-мілінскага раёна! З пачуццём глыбокай радасці сардэчна віншую са светлай Хрыстовай нядзеляй. Званы дасылаюць усім радасную вестку – надышло вялікае свята Уваскрэсення Хрыста!
Вялікдзень – адно з самых доўгачаканых і светлых святаў. Мы славім Ратавальніка, які падараваў нам вечнае жыццё. Няхай Гасподзь жыве ў нашых сэрцах, паказвае нам верны шлях у жыцці і засцерагае ад бед.
Няхай ярка гарыць велікодная свечка як сімвал дабрыні і любві да Бога.
Хрыстос Уваскрэс – Сапраўды Уваскрэс!
Протаіерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.

Велікодныя богаслужэнні пройдуць 19 красавіка, у суботу, у храмах
Прападобнага Сергія Раданежскага (в. Лескавічы), Прападобнага Ануфрыя Вялікага (г. п. Обаль), Успення Прасвятой Багародзіцы (в. Лоўша) і Прападобнага Пакутніка Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна).
Пачатак у 23.00.
Надрукавана ў №30 ад 18.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *