На совещании у председателя райисполкома обсуждались вопросы охраны труда

Актуалии Президент

Здароўе людзей, іх бяспека — на першым месцы
Здароўе людзей, іх бяспека — гэтыя тэмы кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук вылучыў на першае месца пры правядзенні ўчора раніцай рабочай нарады.
Правядзенне інструктажоў перад пачаткам любых работ, асабліва звязаных з павышанай рызыкай, з эксплуатацыяй тэхнікі, павінна быць аксіёмай для кожнага кіраўніка і спецыяліста па тэхніцы бяспекі, падкрэсліў ён.
На рабочай нарадзе В. А. Падляшчук надаў пільную увагу такім пытанням, як бесперабойнае функцыянаванне ўсіх дарог і пад’ездаў да населеных пунктаў, а таксама мастоў, водных каналаў і перапраў.
Сярод іншых надзённых тэм старшыня райвыканкама спыніўся на пытаннях пасяўной, добраўпарадкаванні, асабліва сельскагаспадарчых аб’ектаў; выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна; рабоце са зваротамі насельніцтва.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №27 ад 12.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *