“Жыта ў полі зашумела, сёння кожны – на жніве” — у Шумілінскім раёне справілі «Зажынкі»

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

“Жыта ў полі зашумела, сёння кожны – на жніве”
Над шырокім жытнім полем плывуць песні пра хлеб, пра нялёгкую працу хлебароба. “Жыта ў полі зашумела, сёння кожны – на жніве”, – словы вядучых гучаць шчыра і натхнёна. Жнеі ў народных строях зажынаюць першы сноп новага ўраджаю і ўручаюць яго дырэктару ААТ “Прыазёрны мір” Васілю Багатку. Менавіта так стартавала сёлетняе жніво на Шуміліншчыне.
Калісьці ўпрыгожаны чырвонымі стужкамі першы сноп захоўваўся ў сялянскай хаце пад бажніцай, зерне з яго дадавалася да насення, што высявалі пад будучы ўраджай. Уборка збожжа з палёў была адной са значных падзей для чалавека – ад ураджаю залежыў яго дабрабыт.
У нашым раёне вырас добры ўраджай збожжа, трэба ўбраць яго ў аптымальныя тэрміны, адзначыў у сваім выступленні кіраўнік раёна А. І. Снараў. Механізатараў і спецыялістаў усіх сельгасарганізацый чакае сур’ёзная работа: 11 тысяч 100 гектараў зерневых, 1,5 тысячы га яравога рапсу і 214 га азімага. Аляксандр Іванавіч пажадаў камбайнерам здароўя, бадзёрасці духу, годнага заробку.

«Перад механізатарамі і спецыялістамі стаіць адказная задача – без страт убраць з палёў вырашчаны ўраджай. Невыпадкова жніво параўноўваюць з бітвай, дык вось жадаю вам выйграць гэтую бітву за ўраджай», – сказаў старшыня камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама С. А. Зароўскі.

Стымул старацца на жніве ёсць –  прафсаюз АПК разам са спецыялістамі райсельгасхарчу распрацаваў меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання, расказала в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун.
Пасля кароткага набажэнства Шумілінскі благачынны протаіерэй Фёдар Пучынскі блаславіў хлебаробаў на працоўны подзвіг і асвяціў тэхніку.
Камбайны павольна рухаюцца па полі. Што ўборка будзе няпростай, сведчыць і тое, што месцамі дажджы ды вятры літаральна “прыкачалі” высокія сцяблы да зямлі і камбайны ледзь рухаюцца – камбайнеры цярпліва падбіраюць кожны колас.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №59 ад 28.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *