С 1 октября открывается охота на лося, кабана, косулю…

Новости Экология

Адкрываецца сезон палявання!
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што з 1 кастрычніка па 31 снежня адкрываецца паляванне на лася, дзіка, казулю, аленя высакароднага, аленя плямістага, лань, муфлона (жывёл любога полу і ўзросту).
Паляванне дазволена загонам і з сабакамі ў светлы час сутак. З засады і з падыходу – на працягу сутак. Пароды паляўнічых сабак, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні загонных паляванняў, вызначаюцца карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў.
Асаблівую ўвагу варта звяртаць на захаванне Правілаў бяспекі пры правядзенні загонных паляванняў.
Дзмітрый МАРГАЎЦОЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №75 ад 28.09.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *