На реке Прудок утонул рыбак

Происшествия

Патануў рыбак
Улетку гэтага года на рацэ Прудок патануў 15-гадовы хлопец. На жаль, нядаўна адбыўся яшчэ адзін трагічны выпадак на гэтай рацэ.
Як расказаў старшыня раённай арганізацыі ратавання на водах Аляксандр Шарафутдзінаў,  26 верасня жыхары вёскі Убоіна  паведамілі ў міліцыю, што да берага прыбіла перакуленую драўляную лодку, якая належала 70-гадоваму пенсіянеру. Вадалазы, якіх выклікалі з Віцебска, у 15 метрах ад лодкі знайшлі цела мужчыны.
“Як высветлілася, мужчына патануў падчас рыбнай лоўлі з лодкі. Яшчэ адзін няшчасны смяротны  выпадак, які здарыўся з рыбаком, – падкрэсліў Аляксандр Сафаравіч. – Зараз на вадаёмах пераважна толькі рыбакі. Таму яшчэ раз хочацца да іх звярнуцца: калі вы ідзяце на рыбалку, паклапаціцеся і пра сваю бяспеку, вазьміце хаця б выратавальную камізэльку”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №76 ад 02.10.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *