7 кастрычніка – Дзень настаўніка

Актуалии Новости Образование

7 кастрычніка – Дзень настаўніка
Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы Шумілінскага раёна! Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
Прафесія настаўніка паважаная ў нашай краіне з летапісных часоў. Да настаўніка ішлі за ведамі, дапамогай і парадай. Менавіта настаўнік заўсёды лічыўся носьбітам культуры, а школа – цэнтрам асветы.
На працягу доўгіх гадоў педагогі Шу-міліншчыны высока трымаюць сваю прафесійную планку, забяспечваюць роўныя магчымасці для кожнага дзіцяці,  пастаянна працуюць над павышэннем якасці адукацыі, выкарыстоўваюць сучасныя метады навучання школьнікаў.
Ніякі суперсучасны камп’ютарны клас, ніякія інавацыі не заменяць педагагічнага таленту, разумення, чуласці і сардэчнасці любімага настаўніка. Дзякуючы вам падрастае новае пакаленне  актыўных, творчых, амбіцыйных дзяцей. Іх поспехі ў алімпіядах, творчых конкурсах, правільны выбар жыццёвага шляху – ваша заслуга і ваш уклад у будучыню раёна і ўсёй краіны.
Напярэдадні прафесійнага свята прыміце словы ўдзячнасці за адданасць прафесіі, нераўнадушша, мудрасць, гатоўнасць раскрыць дзверы класнага кабінета і сваю душу для кожнага вучня.
Ад усёй душы жадаем вам дабрабыту, моцнага здароўя, сямейнага шчасця і поспехаў у прафесійнай дзейнасці!
Няхай гэты дзень прынясе вам станоўчыя эмоцыі, сардэчныя віншаванні і цёплыя ўспаміны!
Надрукавана ў №77 ад 05.10.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *