10-12 октября в Могилёве пройдёт V Форум регионов Беларуси и России

Новости

Плённае супрацоўніцтва рэгіёнаў

10-12 кастрычніка ў Магілёве пройдзе V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Сёння можна гаварыць, што форум стаў візітнай карткай рэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, адзначыла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму Марыяна Шчоткіна. З кожным годам расце колькасць камерцыйных кантрактаў і пагадненняў, падпісаных у рамках форуму. Усяго іх заключана на суму 930 мільёнаў долараў.

Галоўнай падзеяй V Форуму стане пленарнае пасяджэнне на тэму “Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактара інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва”.

Будуць працаваць секцыі па пяці напрамках: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўства, лічбавая эканоміка, маладзёжная палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека.

Традыцыйна ў рамках форуму пройдуць бізнес-сустрэчы і перамовы, пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэарцыі Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

У праграме – Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва, маладзёжны форум, злёт студэнцкіх атрадаў, спартакіяда Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва, турнір па хакеі з шайбай, сумеснае пасяджэнне саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей, выстава-кірмаш рамёстваў, выступленні фальклорных аматарскіх калектываў Беларусі і Расіі.

На Форуме Віцебская вобласць плануе прадэманстраваць расійскім партнёрам гандлёва-эканамічны і культурны патэнцыял. У рамках V Форуму Віцебскі абласны камітэт плануе падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве з Адміністрацыяй Курскай вобласці. Падпісанне двухбаковых пагадненняў паміж рэгіёнамі брацкіх дзяржаў ужо стала традыцыяй і дазваляе актывізаваць узаемадзеянне арганізацый і прадпрыемстваў рэгіёнаў. Плануецца, што на форуме будзе падпісана экспартных кантрактаў на суму 51,8 мільёнаў долараў, што на 11,8 мільёна долараў больш, чым было заключана на IV Форуме рэгіёнаў.

Дарэчы, па выніках сямі месяцаў бягучага года таварааброт Віцебскай вобласці з рэгіёнамі Расійскай федэрацыі склаў 2 мільярда долараў пры тэмпах росту 130,1%.

Прадпрыемствы Віцебшчыны экспартуюць у Расію поліэтылен, шклотканіны, адзенне, абутак, мэблю, пліты МДФ, будаўнічыя матэрыялы, даламіт, торф, льняныя тканіны і вырабы з льну, дываны, мяса-малочную і плодаагароднінную прадукцыю. Вывозяцца кабелі і лекавыя сродкі, вакцыны і абсталяванне для ачысткі вады, вогнетушыцелі і дабаўкі да змазачных масел.

Асноўным напрамкам двухбаковага супрацоўніцтва лічыцца стварэнне сумесных экспартаарыентаваных прадпрыемстваў па вырабу прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. У складзе дэлегацыі Віцебшчыны ў форуме возьмуць удзел кіраўнікі прадпрыемстваў-экспарцёраў і арганізацый турыстычнага накірунку. На рэгіянальнай пляцоўцы для гасцей будзе наладжаны гандаль і дэгустацыя. Стой талент прадэманструюць лепшыя творчыя калектывы воласці.

Сяргей ПАЎЛАЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *