Лось перебегал дорогу. Водитель не успел затормозить…

Происшествия

На дарозе загінуў лось
У мінулую суботу, 6 кастрычніка,  на трасе Віцебск-Полацк (ля Губіцы) знянацку на дарогу выбег лось, расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі. Жыхар Верхнядзвінска, які на легкавым аўто ехаў дадому з Віцебска, не паспеў затармазіць. Жывёла ад сутыкгнення загінула на месцы здарэння. Людзі не пацярпелі.
Вадзіцель патэлефанаваў у ДАІ. На месца здарэння выехалі работнікі дарожна-патрульнай службы. Яны ўстанавілі, што вадзіцель не вінаваты ў дадзеным ДТЗ.
Дарэчы, як стала вядома пазней ад работнікаў лясной гаспадаркі, збітая жывёліна – самка лася. Яна разам з ласянятамі вырашыла перайсці дарогу. Ласяняты, мяркуючы па слядах на краі поля, спужаліся гулу машын і падаліся ў бліжэйшыя кусты.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №78 ад 09.10.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *