Новости из сельскохозяйственных предприятий района

Актуалии Новости Сельское хозяйство

Кукуруза
На 19 верасня ў раёне ўбралі 39,9% кукурузы да патрэбнага (з патрэбных 4700 гектараў вызвалілі палеткі на плошчы 1686 гектараў). Па тэмпах уборкі на першым месцы ў раёне ААТ “Прыазёрны мір” – тут убрана 82,2% да патрэбнага. Нядрэнна спраўляюцца ў “Ляжнях” – тут убралі 72% кукурузы.
Ураджайнасць кукурузы сёлета добрая  – 330,5 цэнтнера з гектара. Самая высокая – у “Ульскім” і “Сіроцінскім” (адпаведна 462,8 і 435,4 ц/га). Дарэчы, усяго па раёне нарыхтавалі ўжо 43084 тоны кукурузнага сіласу.
Бульба
Поўным ходам у раёне ідзе нарыхтоўка бульбы. У СФГ, напрыклад, з 200 гектараў выкапалі 70. Кожны дзень на палетках працуюць тры бульбакамбайны, накопваюць больш як сто тон.  Клубні адразу перабіраюцца ў арачніках, на тэрыторыі мехмайстэрні працуе і КЗС. Ураджайнасць бульбы – больш за трыста цэнтнераў з гектара.
Капаюць бульбу ў “Прыдзвінскім”, пасля бульбакапалкі яе падбіраюць студэнты. Нядаўна прыступілі да гэтай работы ў “Мішневічах” і ”Шумілінскім райаграсэрвісе”: тут выкапалі па 11 гектараў.
Азімыя
План сяўбы азімых па раёне – дзевяць тысяч гектараў. Пасеяна пакуль што толькі 59,9% да патрэбнага. Вышэй сярэднераённых паказчыкі ў “Крыніцы” (88%), “Лаўжанскім” (79%), “Ляжнях”(67%), “АграБаравінцы”(65%), “Прыазёрным”(63%). Цягнуць раён уніз “Ульскі” і “Мішневічы”, тут па сяўбе азімых не ўвабраліся і ў палову.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №72 ад 20.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *