Успех шумилинских охотников на Национальном празднике охоты и рыбаловства

Актуалии Общество

П. И. Кузьмин у стенда с трофеями шумилинских охотников

У тройцы лепшых паляўнічых сігнальшчыкаў
10 верасня ў пасёлку Ратамка пад Мінскам праводзілася Нацыянальнае свята палявання і рыбалоўства. Свята арганізавала і праводзіла Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) з нагоды 90-годдзя з дня ўтварэння.
У праграме свята былі шматлікія конкурсы і выставы, прысвечаныя роднай прыродзе і звязаныя з паляваннем і рыбалоўствам. Аматары актыўнага адпачынку на прыродзе мелі магчымасць прадставіць свае трафеі, паглядзець на лепшых прадстаўнікоў паляўнічых сабак, паспаборнічаць у конкурсах “Фотапаляванне” і “Егерская сцежка”. Паказальныя выступленні прадэманстравалі выхаванцы конна-спартыўнай школы ў Ратамцы.
У свяце бралі ўдзел і шумілінскія паляўнічыя на чале з кіраўніком Шумі-лінскай раённай арганізацыйнай структуры РДГА «БТПР» П. І. Кузьміным.

Р. О. Матвейчук

У рэспубліканскім  конкурсе рагавых  паляўнічых сігналаў прадстаўнік нашага раёна Руслан Мацвяйчук заняў прызавое трэцяе месца.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №72 ад 20.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *