Приют ждёт помощи всегда

Актуалии Образование Общество

Ад “Белаграпрамбанка” – 4 камп’ютары
У першы рабочы дзень пасля святаў у раённы сацыяльна-псіхалагічны цэнтр завітала кіраўнік РКЦ №4 “Белаграпрамбанка” Н. С. Крыўко. Наталля Сяргееўна перадала ў дар цэнтру чатыры камп’ютары (на здымку).
“Мы шчыра ўдзячныя “Белагрпрамбанку за такі падарунак. Наш цэнтр дзейнічае ўжо год і працаваць без камп’ютараў вельмі складана, бо трэба ствараць і весці базы даных на дзяцей, абавязаных асоб, нядбайныя сем’і, трэба шмат працаваць з дакументамі. Таму гэтыя машыны будуць істотнай дапамогай у рабоце спецыялістаў псіхолага-педагагічнай службы”, – адзначыла дырэктар ДУА “Шумілінскі РСПЦ” С. В. Бельчыкава.
Святлана Валянцінаўна расказала пра тое, як прайшлі святочныя дні ў цэнтры: “Хачу падзякаваць усім, хто не застаўся абыякавым да праблем дзяцей, што знаходзяцца ў прытулку. За святочныя дні 19 арганізацый, прадпрыемстваў, прадпрымальнікаў, грамадскіх арганізацый і проста грамадзян аказалі дапамогу на агульную суму больш за 17 мільёнаў рублёў. Дапамога паступіла  з Шуміліна, Обалі, вёсак Шумілінскага раёна, Полацка, Віцебска, нават з Масквы штогод прывозяць на Новы год падарункі для дзяцей. Многія са спонсараў нават адмаўляюцца называць сваё прозвішча, гавораць – не трэба, гэта не галоўнае. Ёсць людзі, якія ўжо не першы год прыязджаюць у прытулак з падарункамі, для іх гэта стала традыцыяй. Дзеці атрымалі навагоднія і калядныя падарункі – цацкі, салодкія прысмакі, фрукты. Святочныя прадстаўленні і спектаклі для іх паказалі студэнты ВДУ імя П. Машэрава, вучні Шумілінскай СШ №1, работнікі Обальскага ГДК, рэлігійных арганізацый.”
У цэнтр паступіла адзенне для дзяцей, спартыўны інвентар, медыкаменты, канцтавары, прадметы і сродкі асабістай гігіены, розныя гаспадарчыя тавары, аргтэхніка.
Святлана Валянцінаўна сказала, што ў цэнтры будуць рады любой дапамозе і ў звычайныя дні. Асабліва патрэбна адзенне – цяпер у прытулку знаходзіцца 14 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 15 гадоў, яны пастаянна мяняюцца, многія паступаюць у прытулак, не маючы наогул нармальнага адзення. Можна прыносіць дзіцячыя рэчы, з якіх выраслі вашы дзеці, у цэнтр па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, д. 22 (будынак аддзела адукацыі райвыканкама, другі паверх). Можна патэлефанаваць па нумары (8- 02130)- 4-57-48 і дамовіцца пра канкрэтную дапамогу дзецям, што знаходзяцца ў прытулку. “Мы будзем удзячныя за любую падтрымку,” – падкрэсліла на развітанне С. В. Бельчыкава.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №3 ад 11.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *