В Шумилино прошло итоговое заседание комиссии по дела несовершеннолетних

Актуалии Закон Общество

14 бацькоў пазбаўлены сваіх правоў
У мінулую сераду ў СШ №1 прайшло выніковае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, якое правёў старшыня камісіі, намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама дырэктары навучальных устаноў раёна і спецыялісты раённага аддзела адукацыі.
Анатоль Мікалаевіч адзначыў, што летась прайшло 36 пасяджэнняў камісіі, на якіх былі разгледжаны 362 матэрыялы, 14 бацькоў былі пазбаўлены бацькоўскіх правоў.
Падрабязна пра вынікі работы камісіі за 2011 год расказала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Л. А. Грузневіч. Люд-міла Аляксееўна зрабіла грунтоўны аналіз злачыннасці сярод падлеткаў, адзначыла, што за апошні час назіраецца змяншэнне падлеткавай злачыннасці: зарэгістравана пяць злачынстваў (па два факты ў СШ №1 і Обальскай СШ, адзін у Мішкаўскай школе).
226 дзяцей знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Шмат работы вядзецца менавіта з гэтымі сем’ямі. Штотыднёва праводзіцца акцыя “Сям’я без насілля”. Людміла Аляксееўна падрабязна спынілася на рэйдах “Бяспечнае цяпло”, па выніках якіх былі адабраны з сямей шэсць дзяцей, а дзве сям’і былі пастаўлены на ўлік як неблаганадзейныя. “Гэтыя факты паказваюць, што  работы тут яшчэ шмат, — падкрэсліла Л. А. Грузневіч, — і толькі агульныя намаганні ўсіх зацікаўленых асоб дапамогуць рэалізаваць асноўныя палажэнні Дэкрэта №18”.
Старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх А. У. Пушкароў у сваім выступленні звярнуў увагу на тое, што неабходна поўнасцю раздзяліць паняцці непаўналетні і спіртное. “Мы павінны зрабіць так, каб на дыскатэках і іншых месцах не было нецвярозых непаўналетніх, — падкрэсліў Андрэй Уладзіміравіч, — і супрацоўнікі міліцыі будуць тут прымаць самыя рашучыя меры”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №19 ад 06.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *