6 кастрычніка – Дзень настаўніка

Актуалии Официально

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!

У сучасных умовах настаўнік павінен быць не толькі прафесійна адукаваным, але і ўсведамляць сутнасць глыбокіх змен у грамадстве. Сёння важна навучыць дзяцей самастойна мысліць, прымаць рашэнні і несці адказнасць за свой выбар.
Галоўная задача педагога  – дапамагчы падрастаючаму пакаленню стаць годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
У гэты перадсвяточны для вас дзень прыміце словы ўдзячнасці за дабрыню і цярпенне, мудрасць і веды, прафесіяналізм і самааддачу.
Хочацца пажадаць, каб вы заўсёды любілі сваю работу, аддавалі ёй свае сілы і душэўнае цяпло, крочылі ў нагу з часам, з годнасцю пераадольвалі цяжкасці.
Няхай ваша творчая праца, прафесіяналізм, любоў да дзяцей будуць гарантам маральнага і фізічнага здароўя маладой змены, асновай якаснага паляпшэння жыцця нашых людзей.
Моцнага вам здароўя, поспехаў у рабоце і асабістага шчасця!
Раённы выканаўчы камітэт.                                           Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *