Олимпийские надежды Шумилинщины: Кирилл Доздов

Молодёжь Спорт, туризм

Кирилл Доздов

Свой шанс выкарыстаў
Абальчанін Кірыл Драздоў зусім нядаўна ўварваўся ў спартыўнае жыццё не толькі Віцебшчыны, а і рэспублікі. Гэты юны спартсмен сваімі апошнімі выступленнямі зарэкамендаваў сябе як сапраўдны прафесіянал.  Толькі за бягучы год на рахунку Кірыла шматлікія прызавыя месцы на прадстаўнічых міжнародных і рэспубліканскім турнірах.
Кірыл Драздоў пачаў займаецца грэка-рымскай барацьбой традыцыйна: пайшоў з сябрамі за кампанію, і хутка яго здольнасці заўважыў трэнер Пётр Ганушчанка. “Убачыў яго ўпартасць і стараннасць, працай і трэніроўкамі можа дасягаць запланаванага”, — расказвае трэнер.  Нельга сказаць, што ў Кірыла адразу ўсё пачало атрымлівацца. Да сваіх перамог ён ішоў праз упартыя трэніроўкі і паражэнні. Паціху Кірыла пачалі адзначаць у спартыўным асяроддзі Віцебшчыны.
Вырашальным у спартыўнай кар’еры стаў для Кірыла Драздова сёлетні год. “Узяў Кірыла на прадстаўнічы рэспубліканскі турнір у Мазыры выпадкова, — дзеліцца Пётр Ганушчанка. — Адзін са спартсменаў захварэў і замест яго паехаў Драздоў”. І юнак “выстраліў”: заняў трэцяе месца. Такога выніку ад юнага барца ніхто не чакаў. Кірыл цалкам выкарыстаў да-дзены яму шанс, а гэта ўжо якасць сапраўднага спартсмена. Затым былі перамогі і прызавыя месцы на іншых рэспубліканскіх стартах.
Кожная новая перамога прымушае Кірыла яшчэ больш упарта трэніравацца, прыслухоўвацца да кожнага слова, кожнай парады трэнера. Для яго няма дробязей, бо хлопчык не з тых, хто паўтарае ўласныя памылкі. Свой шанс на барцоўскім дыване гэты класік выкарыстае на ўсе сто. І гэта Кірыл ужо неаднойчы даказваў.
Сёння адзначаюць спецыялісты, што Кірыл Драздоў – спартсмен, які думае ў час паядынку і прымае правільнае рашэнне.
“У Кірыла ёсць шансы знайсці сябе ў прафесійным спорце, — падсумоўвае Пётр Ганушчанка. – Вялікае старанне, а таксама ўменне праявіць сябе ў патрэбны час. Усё разам і павінна даць вынік”. Верыць трэнер у свайго выхаванца, што ён можа трапіць у склад нацыянальнай зборнай Беларусі і атрымліваць перамогі на чэмпіянатах свету. Верыць і матуля…
Надрукавана ў №72 ад 20.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *