Шумилинская молодёжь выбирает профессию защитника Родины. Курсант Станислав Мисьник

Молодёжь

Ці лёгка стаць «вачыма арміі»?

Станіслаў Місьнік – курсант 1-га курса ваеннага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Бацька Станіслава больш за 10 год служыў па кантракце старшыной у вайсковай часці ў Бароўцы. Пасля завяршэння кантракту сям’я пераехала ў аграгарадок Башні. Тут і нарадзіўся Станіслаў.

«Бацька часта расказваў пра службу ў арміі, паказваў фотаздымкі, – успамінае хлопец. – Прызнаюся: у дзяцін-стве афіцэрам стаць не хацеў. У пачатку 11 класа да нас у школу (Станіслаў на той момант вучыўся ў Шумілін-скай СШ № 1, – аўт.) прыйшоў начальнік адасобленай групы аб’яднанага ваеннага камісарыята Андрэй Міхай-лавіч Собін і расказаў, што афіцэрам можна стаць, ад-вучыўшыся не толькі ў Ваеннай акадэміі». Вось і з’явіўся ваенны факультэт БДУ са спецыяльнасцю «геаінфарма-цыйныя сістэмы». Менавіта тут патрэбна была геаграфія, любімы школьны прадмет хлопца. Станіслаў паставіў сабе мэту паступіць. І паступіў.

Навучальны год на ваенным факультэце БДУ пачаўся 1 жніўня. Месяц – курс маладога байца. Жыццё па статуце, фізічныя нагрузкі, строгая дысцыпліна. Такі рытм вучо-бы і жыцця не ўсе вытрымліваюць… 3 верасня Станіслаў Місьнік на Кургане Славы ў Мінску прымаў Ваенную пры-сягу.

«Я буду і картографам, і тапографам, і геадэзістам, валодаючы самымі сучаснымі тэхналогіямі, – кажа кур-сант. – Пасля заканчэння ўніверсітэта мы станем «вачы-ма арміі» (так нас называюць), бо будзем займацца распрацоўкамі планаў наступленняў, дыслакацый, апе-ратыўных звестак».

Будучыя афіцэры пражываюць ў інтэрнаце, умовы пражывання цяжка назваць казармай. Жывуць курсан-ты па 3-4 чалавекі ў пакоях, дзе ёсць халадзільнікі, мі-крахвалёвыя печкі, пральныя машыны, тэлевізар у холе. Праўда, пад’ём і адбой для ўсіх па гадзінніку, агульная зарадка і паход строем у сталовую. І, канечне, ва ўсіх ад-нолькавая форма – гэта асаблівы гонар кожнага курсан-та ваеннага факультэта.

«Вучыцца ў лепшай ВНУ Беларусі і стаць афіцэрам, прафесійным абаронцам Айчыны – гэта свядомы выбар сапраўднага мужчыны-патрыёта», – перакананы будучы афіцэр Станіслаў Місьнік.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *