В шумилинских лесах продолжают теряться грибники и ягодники

Безопасность Общество

У лясах працягваюць губляцца аматары збору лясных дароў
24 кастрычніка ў 19.08 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Шумілінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях ад грамадзяніна, 1992 года нараджэння, паступіла паведамленне пра тое, што ён згубіўся ў лясным масіве каля вёскі Ільінцы Светласельскага сельсавета.
Малады чалавек мясцовы, аднак, нягледзячы на тое, што ён добра ведае тутэйшыя лясы, заблукаў. Калі ж зразумеў, што выйсці самастойна не ў сілах, а на вуліцы сцямнела, паведаміў у службу МНС.
На пошукі адправіліся супрацоўнікі МНС і РАУС. Пажарная аўтацысцэрна была ўстаноўлена на мяркуемым месцы, дзе знаходзіўся мужчына, пастаянна падаваліся сігналы, уключалася сірэна…
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №83 ад 26.10.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *