С чем к тебе приходит осень, расскажи…

Духоўнае

На павестцы чай, плед і каханне
Не, у такую восень зусім не хочацца сумаваць, пераасэнсоўваць жыццё, хутацца ў плед ці што там яшчэ прынята рабіць гэтай парой, услаўленай Пушкіным. Наадварот, хочацца хадзіць на спатканні, кахаць і марыць. Мы спыталі ў чытачоў раёнкі, а што для вас восень?
Алена Зуева, маладая маці:
– Шчыра кажучы, раней восень не была маёй любімай парой года, але цяпер усё інакш. Па-першае (і гэта самая важная прычына), восень падарыла мне сына – самае вялікае маё шчасце. Па-другое, я паглядзела на гэту залатую пару з іншага боку і знайшла ў ёй цудоўныя рысы. Так што цяпер восень – гэта час хатніх пасядзелак, смачнага чаю, асаблівай утульнасці і цеплыні. І, вядома, незвычайнай прыгажосці і багацця фарбаў. І чамусьці менавіта гэтай восенню дыхаецца інакш.
Святлана Сталярова, індывідуальны прадпрымальнік:
– Восень – гэта дождж і прахалода. Але ў той жа час незвычайнае пераўвасабленне прыроды і цішыня, якая бывае толькі гэтай парой. Восенню хочацца залезці пад коўдру з кубкам чаю, і каб каханы быў побач.
Людміла Васільева, дырэктар Кардонскай школы:
– Восень – мая любімая пара года. Гэта час мар і натхнення. Ніколі, як восенню, душа не адчувае такога прыемнага заспакаення.
Аляксей Шчарбакоў, юрыст УП ЖКГ:
– Гэта для мяне пара роздумаў і перамен. Восенню заўжды крыху сумна, але яркія фарбы вакол дадаюць гармоніі. Восень асацыюецца з першым каханнем, рамантыкай, прагулкамі па восеньскім парку. Гэта час, калі можна падвесці вынікі і зрабіць некаторыя высновы.
Вікторыя Дубко, інструктар-метадыст ФАЦа:
– Многія неда-ацэньваюць гэту пару года, а для мяне восень – гэта час пераасэнсавання і прыемных думак, утульных вечароў. Восень – гэта лімонны чай, дождж за акном, плед, смачнае печыва і свежыя старонкі кніг. Восень – гэта ўсе колеры святлафора ў адным парку. Кожны шукае адказы на пытанні, думаю, што лепш за ўсё гэта атрымліваецца восенню. І як, скажыце, не быць шчаслівым, калі за акном такая казка! Няхай у кожнага з нас гэтай восенню здарыцца штосьці незабыўнае.
Пытанні задавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №83 ад 26.10.2018 г.

На павестцы чай, плед і каханне  Не, у такую восень зусім не хочацца сумаваць, пераасэнсоўваць жыццё, хутацца ў плед ці што там яшчэ прынята рабіць гэтай парой, услаўленай Пушкіным. Наадварот, хочацца хадзіць на спатканні, кахаць і марыць. Мы спыталі ў чытачоў раёнкі, а што для вас восень?
Алена Зуева, маладая маці: – Шчыра кажучы, раней восень не была маёй любімай парой года, але цяпер усё інакш. Па-першае (і гэта самая важная прычына), восень падарыла мне сына – самае вялікае маё шчасце. Па-другое, я паглядзела на гэту залатую пару з іншага боку і знайшла ў ёй цудоўныя рысы. Так што цяпер восень – гэта час хатніх пасядзелак, смачнага чаю, асаблівай утульнасці і цеплыні. І, вядома, незвычайнай прыгажосці і багацця фарбаў. І чамусьці менавіта гэтай восенню дыхаецца інакш.
Святлана Сталярова, індывідуальны прадпрымальнік: – Восень – гэта дождж і прахалода. Але ў той жа час незвычайнае пераўвасабленне прыроды і цішыня, якая бывае толькі гэтай парой. Восенню хочацца залезці пад коўдру з кубкам чаю, і каб каханы быў побач.
Людміла Васільева, дырэктар Кардонскай школы: – Восень – мая любімая пара года. Гэта час мар і натхнення. Ніколі, як восенню, душа не адчувае такога прыемнага заспакаення.
Аляксей Шчарбакоў, юрыст УП ЖКГ: – Гэта для мяне пара роздумаў і перамен. Восенню заўжды крыху сумна, але яркія фарбы вакол дадаюць гармоніі. Восень асацыюецца з першым каханнем, рамантыкай, прагулкамі па восеньскім парку. Гэта час, калі можна падвесці вынікі і зрабіць некаторыя высновы.
Вікторыя Дубко, інструктар-метадыст ФАЦа: – Многія неда-ацэньваюць гэту пару года, а для мяне восень – гэта час пераасэнсавання і прыемных думак, утульных вечароў. Восень – гэта лімонны чай, дождж за акном, плед, смачнае печыва і свежыя старонкі кніг. Восень – гэта ўсе колеры святлафора ў адным парку. Кожны шукае адказы на пытанні, думаю, што лепш за ўсё гэта атрымліваецца восенню. І як, скажыце, не быць шчаслівым, калі за акном такая казка! Няхай у кожнага з нас гэтай восенню здарыцца штосьці незабыўнае. Пытанні задавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.Надрукавана ў №83 ад 26.10.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *