7 января православная церковь отмечает Рождество

Главное Духоўнае

7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство)
Дарагія землякі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць усіх
праваслаўных вернікаў з Нараджэннем Хрыстовым!
Святое Раство прымушае кожнага з нас успомніць пра вечныя каштоўнасці – міласэрнасць, спачуванне і цярпенне, напаўняе душу высакароднымі намерамі.
Людзі становяцца дабрэйшымі, духоўна чыстымі, больш шчырымі ў адносінах адзін да аднаго, імкнуцца адорваць блізкіх цеплынёй, клопатам і ўвагай. Урачыстае свята дапамагае нам жыць у адзінстве, міры, узаемаразуменні, ва ўчынках кіравацца маральнымі запаветамі і дзейнічаць заўсёды па законах праўды.
Мы сустракаем гэтае цудоўнае свята з любоўю, надзеяй і ўпэўненасцю ў тым, што разам мы зможам пераадолець усе выпрабаванні.
Ад душы жадаем, каб у вашых дамах і сем’ях панавалі добразычлівасць і згода. Няхай здароўе, радасць і шчасце заўсёды будуць з вамі, а ўзнёслыя памкненні надаюць сілы для стваральнай працы.

Праздничные Богослужения:
– в храме Священномученика Афанасия Брестского г.п. Шумилино;
6 января, 18.00 – Всенощное бдение;
7 января, 8-30 – Божественная литургия;
– в храме Святого преподобного Онуфрия Великого г.п. Оболь;
6 января, 17.00 – Всенощное бдение;
7 января, 9.00 – Божественная литургия.
Апублікавана ў №1 ад 04.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *