Шумилинщина отметила День освобождения автопробегом «Дорогами памяти и подвига»

Беларусь помніць Главное Край шумілінскі Общество

ШУМІЛІНШЧЫНА  АДЗНАЧЫЛА  ДЗЕНЬ  ВЫЗВАЛЕННЯ  АД  НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ  ЗАХОПНІКАЎ

Дарогамі памяці і подзвігу

23 чэрвеня Шумілінскі раён адзначыў 82-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аўтапрабегам «Дарогамі памяці і подзвігу», ініцыятарам якога выступіла раённая арганізацыя РГА «Белая Русь». Больш за 50 экіпажаў – прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, духавенства, грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый – адправілася ў дарогу  па маршруце Шуміліна-Обаль-Корна.

Старт аўтапрабегу даў старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч, які нагадаў, што мірнае неба над галавой – самая вялікая каштоўнасць, і мы атрымалі яе дзякуючы савецкім салдатам, якія аддалі свае жыцці.

Прыпынак у Обалі

Першы прыпынак зрабілі каля помніка ў гонар Обальскага камсамольскага падполля. Удзельнікі ўсклалі кветкі і ўспомнілі юных падпольшчыкаў, якія адважна змагаліся з ворагам. Старшыня Обальскага сельвыканкама Сяргей Мураўёў нагадаў пра тое, што тут ішлі жорсткія баі: «23 чэрвеня было вызвалена Шуміліна, і толькі праз тры дні – Обаль. Кожны кавалак зямлі тут прасякнуты крывёю салдат». Потым калона рушыла да Корна.

Дзякуй за перамогу

Каля мемарыяла да ўдзельнікаў аўтапрабегу звярнуўся старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў. Ён нагадаў, як цяжка вызваляліся Шуміліншчына і наогул Беларусь, і зазначыў, што Корна – дарагое месца для яго сям’і. «Мой дзядуля родам з вёскі Корна. Цяпер на яго радзіму мы прыязджаем усёй сям’ёй».

Слова ўзяў старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук. Ён павіншаваў усіх з вялікім днём і сказаў, што сённяшняе пакаленне ніколі не забудзе подзвіг дзядоў і прадзедаў. Яны аддалі жыццё за наша мірнае неба, а наш доўг – берагчы мір і перадаць яго нашым нашчадкам.

«Рэліквіі. Гісторыі. Памяць»

Потым работнікі ўстаноў культуры раёна і самадзейныя артысты паказалі рэканструкцыю партызанскай стаянкі «Рэліквіі. Гісторыі. Памяць», рэжысёрам якой выступіла Ірына Барадуліна. Тэатральная пастаноўка была настолькі эмацыянальнай і пранікнёнай, што гледачы не маглі стрымліваць слёз, прапускалі ўбачанае і пачутае праз сэрца і душу. Фінальным акордам стала выкананне любімай усімі песні «Кацюша». Удзельнікі змаглі акунуцца ў атмасферу ваеннага часу на інтэрактыўных тэатралізаваных пляцоўках, якія паказваюць быт і дух партызанскага жыцця, пакаштаваць сапраўдную партызанскую вячэру.

«Мы не маем улады над часам, але над памяццю – так. Хай памяць стане мостам паміж пакаленнямі», – такімі словамі завяршылася свята. Гісторыя не старэе, пакуль мы чуем яе галасамі продкаў.

Аляксандр ШЭДЗЬКО

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *