ПЕРШЫ ЎКОС
На 25 чэрвеня ў раёне скошана 6057 гектараў травы (80,8% да патрэбнага). Перавыканала заданне КУСГП «Ульскі» (1687 га, 119,2%). Набліжаюцца да завяршэння першага ўкосу ААТ «АграБаравінка» (86,2%), СФГ «Раднік» (77,7%), СУП «Лаўжанскае» і ААТ «Прыазёрны мір» (76,3% і 76,2% адпаведна).
СЯНАЖ
У раёне нарыхтавана 26624 тоны сенажу (63,5% да патрэбнага). Узначальвае раённую зводку КУСГП «Ульскі», у траншэях гаспадаркі закладзена 7083 тоны корму (102,7%). На другім месцы – ААТ «АграБаравінка», дзе назапасілі 59,8% сенажу да плана.
ДОГЛЯД ЗА КУКУРУЗАЙ
Зараз у гаспадарках вядзецца падкормка пасеваў кукурузы. Поўнасцю з ёй справіліся ў СФГ «Раднік» і ТАА «Вітконпрадукт», заканчваюць у ААТ «Ляжні». На ўсіх кукурузных палетках (4726 га) праведзена хімпраполка.
ЗЕРНЕВЫЯ
Практычна заканчваецца хімпраполка яравых зерневых культур (95%). Поўнасцю завершаны работы ў СУП «Лаўжанскае», ААТ «Прыазёрны мір» і «АграБаравінка», СФГ «Раднік».
Людміла ЗУЙКОВА

