На Шумилинском льнозаводе прошёл областной семинар льноводов

Сельское хозяйство Экономика

На «Шумілінскім льнозаводзе»
У мінулую суботу на базе ААТ “Шумілінскі льнозавод” адбыўся абласны семінар па тэхналогіі вырошчвання і ўборкі лёну. На семінары прысутнічалі намеснік старшыні аблвыканкама Э. М. Дзям’янаў і намеснік старшыні камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама І. М. Фёдараў, а таксама дырэктары ўсіх льнозаводаў вобласці.
Былі падведзены вынікі работы льноперапрацоўчай галіны за студзень-чэрвень бягучага года. Абмяркоўваўся ход уборкі льну, асаблівасці яго перапрацоўкі. Былі падведзены вынікі маніторынгу льнозаводаў вобласці.
Як расказаў дырэктар ААТ “Шумілінскі льнозавод” А. М. Папіна, прысутным семінара паказалі і расказалі пра тэхналогію ўборкі даўгунцу ў нашым раёне, а таксама тэхналогію  ўшчыльнення і герметызацыі камбайнаў і прычэпаў.
Асобная гаворка – пра бяспеку на рабочых месцах і выкананне Дырэктывы № 1. Яна не павінна быць на задворках пры ўборцы і перапрацоўцы новага ўраджаю лёну.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №62 ад 07.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *