Подготовка к отопительному периоду: организации Шумилинского района начали получать паспорта готовности

Новости Экономика

12 спажыўцоў – з пашпартамі

Як расказаў інспектар энергагазнагляду Віцебскага МРА філіяла «Энергагазнагляд» Валерый Строкін, усяго ў Шумілінскім раёне пашпарты гатоўнасці павінны атрымаць 75 арганізацый. Згодна з нарматыўнымі дакументамі ўсе сістэмы цеплазабеспячэння трэба падрыхтаваць да 20 верасня, пашпарты гатоўнасці – атрымаць да 30 верасня.

На ўчарашні дзень 12 прадпрыемстваў і арганізацый раёна мелі на руках пашпарты гатоўнасці– У раёне наладжана сур’ёзная работа па падрыхтоўцы да новага ацяпляльнага сезона, – адзначыў Валерый Строкін. – На большасці прадпрыемстваў работы па падрыхтоўцы да зімы пачалі адразу пасля завяршэння ацяпляльнага сезона. Кіраўнікі прадпрыемстваў разумеюць, што якасная работа летам – залог стабільнай работы без надзвычайных сітуацый ў асенне-зімні перыяд. Невыпадкова апошнія гады ацяпляльны сезон у раёне праходзіць без аварый і надзвычайных сітуацый.

Як адзначыла намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірына Карпава, пашпарты гатоўнасці прадпрыемствы і арганізацыі пачалі атрымліваць з 29 чэрвеня. Першай пашпарт гатоўнасці атрымала СШ № 1 г. п. Шуміліна.

Аляксандр ШЭДЗЬКО

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *