«Свята маёй Беларусі» – праграма раённых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- 2 ліпеня, чацвер
Урачыстыя мерапрыемствы ў населеных пунктах Шумілінскага раёна «Незалежная, адзіная — у нашым сэрцы Беларусь».
- 3 ліпеня, пятніца
9.30 — Усебеларуская малітва «За Беларусь» у храме Святога Мікалая Цудатворца (г. п. Шуміліна), храме Святога Ануфрыя Вялікага (г. п. Обаль),
10.00-10.20 – святочнае шэсце «Свята маёй Беларусі» (цэнтральная плошча г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна),
10.20 – ускладанне кветак да воінскага пахавання ў г. п. Шуміліна,
10.30-11.10 – прэзентацыя брэнд-праекта «Турыстычныя скарбы роднага краю» з афармленнем тэматычных пляцовак сельсаветаў,
11.20 – выступленне народнага танцавальнага калектыву «Сяляначка» Вялікалуцкага раёна Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі (эстрада ў парку),
12.00 – фестываль паветраных змеяў «Крылаты вецер» (цэнтральны стадыён г. п. Шуміліна).
цэнтральны парк г. п. Шуміліна
9.00-22.40 – работа гандлёвых кропак, батутаў і атракцыёнаў,
9.30-13.00 – работа тэматычных пляцовак:
— выстава хустак «З крыніцы адвечнай прыгажосці», майстар клас па набіванні раённага дома рамёстваў;
— выстава «Мы пакарылі неба» (пра жанчын-лётчыц Віцебскай вобласці, удзельніц Вялікай Айчыннай вайны), Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей сумесна з Віцебскім абласным музеем Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова;
— прэзентацыйная пляцоўка «Шуміліншчына турыстычная» Турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Шумілінскага раёна;
— спартыўная пляцоўка «Здаровы я – здаровая краіна!» (спаборніцтвы па гіры, дартсе, стральбе, конкурс з элементамі футболу, спартыўна-забаўляльныя конкурсы), Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Шумілінскага раёна;
— літаратурная пляцоўка «Беларусь – наша краіна» з прэзентацыяй праекта «Сцяна народнай падзякі» (пляцоўка каля Шумілінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі),
18.00 – маладзёжны праект «Моднае народнае» (эстрада ў парку),
19.30 – святочны канцэрт «Пад мірным небам Беларусі!» (эстрада ў парку),
21.00 – танцавальная пляцоўка «У рытме свята»,
22.55 – акцыя «Праспяваем гімн разам!»,
23.00 – святочны салют.

