УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”: адзін дзень у гаспадарцы

Актуалии Новости Экономика

УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”: адзін дзень у гаспадарцы
Плошча сельгасугоддзяў УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” складае 7254 гектары, у тым ліку 4306 га  – гэта ворыўныя землі. У гаспадарцы ёсць 14 ферм на 2460 галоў,  з іх 7 малочнатаварных, на якіх знаходзяцца 1113 кароў.  Валавы надой за студзень-кастрычнік склаў 2615445 кілаграмаў (на 540,8 кг больш, чым за папярэдні перыяд мінулага года), надой на карову – 2350 тон. Таварнасць малака ў райаграсэрвісе складае 89,9%. У “Шумілінскім райаграсэрвісе” працуе 200 чалавек.

Антыкрызісны кіраўнік Уладзімір Яўсеенка з юрыстам прадпрыемства Мікалаем Рубцовым і начальнікам участка Варварай Краўчанкай.

Мабілізаваць сілы на вытворчасць

У пачатку гэтага года перад УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” стаяла жыццёва важнае пытанне: ліквідацыя або санацыя. Прадпрыемству на чале з яго антыкрызісным кіраўніком Уладзімірам Сяргеевічам Яўсеенкам далі дадатковы шанс: санацыю на працягу трох гадоў. І сельгасарганізацыя пачала працаваць па вызначаным бізнес-плане. Але нядаўна сітуацыя змянілася: 6 кастрычніка ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 399 “Аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў”, згодна з якім “спісваюцца” штрафы, пені, санкцыі, пратэрмінаваная запазычанасць, а старшыня райвыканкама надзяляецца паўнамоцтвамі ажыццяўляць фінансавае аздараўленне неплацежаздольнай гаспадаркі ў дасудовым парадку.  Але пакуль афармляюцца адпаведныя дакументы, у антыкрызіснага кіраўніка ёсць амаль паўгода, каб “падцягнуць” прадпрыемства. У гэтым накірунку пачалі працаваць яшчэ ў пачатку года, калі мабілізавалі ўсе сілы на эфектыўную вытворчасць. І паспелі зрабіць нямала…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №88 ад 13.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *