Шумилинский комбинат бытового обслуживания купил микроавтобус для поездок по району

Новости Экономика

На мікрааўтобусе – у вёскі раёна
Згодна з падпраграмай “Якасць і даступнасць бытавых паслуг” абласной праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”, разлічанай на 2016-2020 гады, на тэхнічнае пераабсталяванне арганізацый, якія займаюцца бытавым абслугоўваннем сельскага насельніцтва, з бюджэту выдзяляюцца грошы.
“Нам было выдзелена 40 тысяч рублёў з бюджэту для пакупкі мікрааўтобуса, – расказаў дырэктар КУП бытавога абслугоўвання насельніцтва Віктар Бабічаў. –  У канцы кастрычніка мы набылі ГАЗ-2705 за 38 тысяч рублёў. За рэшту (засталося дзве тысячы рублёў) плануем купіць бензапілу.
Новы грузапасажырскі мікрааўтобус з першага дня выкарыстоўваем дзеля павышэння якасці абслугоўвання сельскага насельніцтва. Шчыльна працуем  з прыёмшчыкамі КПП на тэрыторыі раёна, са старэйшынамі вёсак. Вяскоўцы нам тэлефануюць, робяць розныя заказы: прывезці мэблю, шыфер ці руберойд, зерне ці муку. Запатрабаваныя рытуальныя паслугі, аказваем увесь комплекс гэтых паслуг, на транспартныя расходы робім скідку. Увогуле новы мікрааўтобус з шасцю пасажырскімі месцамі і грузавым адсекам, які змяшчае больш за тону грузу, карыстаецца папулярнасцю сярод сельскага насельніцтва”…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №88 ад 13.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *