Налоговая консультирует: кому и когда платить единый налог

Закон Экономика

Адзіны падатак: каму і калі плаціць?
Згодна з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь грамадзяне, якія не зарэгістраваны ў якасці індывідуалных прадпрымальнікаў, маюць права самастойна, без прыцягнення іншых асоб па працоўных і (ці) грамадзянска-прававых дагаворах ажыццяўляць наступныя віды дзейнасці з уплатай толькі адзінага падатку:
аказанне паслуг па вырошчванні сельгаспрадукцыі;
аказанне паслуг па здрабненні зерня;
выпас жывёлы;
рэпецітарства;
чыстка і ўборка жылых памяшканняў;
догляд за дарослымі і дзецьмі;
паслугі, выконваемыя дамашнімі работнікамі: мыццё і прасаванне бялізны і іншых рэчаў, выгульванне дамашняй жывёлы і догляд за ёй; закупка прадуктаў, гатаванне ежы, мыццё посуду і г. д.;
музычнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстасцяў, дзейнасць незалежных акцёраў; прадастаўленне паслуг тамады, фотаздымка, выраб фотаздымкаў;
рэалізацыя кацянят і шчанят пры ўмове ўтрымання дамашняй жывёлы (кошкі, сабакі);
паслугі па ўтрыманню, догляду і дрэсіроўцы дамашняй жывёлы, акрамя сельгасжывёлы;
прадастаўленне сакратарскіх паслуг і паслуг па перакладзе;
прадастаўленне паслуг, аказваемых пры дапамозе прылад для вымярэння вагі, росту;
рамонт трыкатажных, футравых вырабаў і галаўных убораў;
здача ў наём (паднаём) жылых памяшканняў, акрамя прадастаўлення месцаў для кароткатэрміновага пражывання.
Акрамя таго, грамадзяне маюць права ажыццяўляць рознічны гандаль (вырабленымі, перапрацаванымі ці набытымі таварамі, аднесенымі  да таварных груп, указаных у пп.1.1 п. 1 арт. 296 ПК) на гандлёвых месцах на рынках  не больш пяці дзён у кожным каляндарным месяцы.
Да пачатку ажыццяўлення дзейнасці трэба падаць у падатковы орган па месцы жыхарства заяву аб пастаноўцы на ўлік з указаннем канкрэтных відаў дзейнасці, якімі яны мяркуюць займацца. На падставе пададзенай заявы падатковы орган робіць разлік сумы адзінага падатку. Грамадзянін, перш чым прыступіць да пачатку ажыццяўлення дзейнасці, абавязаны заплаціць разлічаную суму адзінага падатку. Для асобных катэгорый грамадзян прадугледжаны льготы ў памеры 20% ад устаноўленых ставак.
Да слова. У мінулым годзе ў Шумілінскім раёне такім правам скарысталіся 26 чалавек, якія заплацілі адзіны падатак на суму 8,1 млн. рублёў, за 4 месяцы гэтага года — 15 чалавек  (на 2,9 млн. руб.)
А. ІЛЬІНЕЦ, начальнік аддзела падатка



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *