Выявы пікантнага зместу

Происшествия

Выявы пікантнага зместу
“Раённым аддзелам Следчага камітэта пастаянна ўзбуджаюцца  крымінальныя справы па фактах  распаўсюджвання парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару ў сацыяльных сетках, – расказвае старшы следчы раённага аддзела  Ірына Шэнцава. – Прычым з тым, што парнаграфічныя матэрыялы трапілі на старонкі карыстальнікаў выпадкова, з-за няведання законаў, пагадзіцца нельга. Згодна з  артыкулам 343 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару”  можна пазбавіцца свабоды тэрмінам да чатырох год”.
І не трэба думаць, што ў сацыяльных сетках “сядзяць” выключна падлеткі. Бавяць час  у “Аднакласніках”, “Укантакце” ці “Фэйсбуку” як маладыя, так і людзі сталага ўзросту. Практыка апошніх гадоў паказвае, што моладзь лепш ведае правілы паводзін у інтэрнэце і ўсё радзей іх дзеянні трапляюць пад артыкулы крымінальнага кодэкса.
У апошні час райаддзел узбудзіў дзве крымінальныя справы па фактах распаўсюджвання парнаграфічных матэрыялаў. Першая справа была ўзбуджана ў адносінах да 57-гадовага жыхара райцэнтра. Мужчына пражываў адзін, у яго не было сям’і, дзяцей. Завёў старонку “Укантакце”, у якой і змяшчаў выявы пікантнага зместу…
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №90 ад 20.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *