В Шумилино нашли альтернативу спиртному

Актуалии Культура Спорт, туризм

«Гонка» на велатрэнажорах.

Пазітыў, якога многа не бывае

У суботу, 1 снежня, з нагоды Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у раёне прайшоў дзень цвярозасці. У гэты дзень адбылося багата спартыўных, інфармацыйных, забаўляльных мерапрыемстваў.
Удзельнікі фітаакцыі аглядаюць выставу ў музеі.

Аматары актыўнага ладу жыцця сабраліся ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры на спартыўнае мерапрыемства “Здаровым быць здорава”. Шчырыя ўсмешкі, цудоўны настрой і пазітыў сталі  пропускам да ўдзелу ў спартыўнай праграме. Добра пастараліся і работнікі ФАЦа, якія пераўтварылі фітнэс-залу ў сапраўдны спартыўны гарадок: дартс і адцісканне, скачкі са скакалкай, бегавая дарожка і велатрэнажор. І мужчыны, і жанчыны з задавальненнем бралі ўдзел у прапанаваных спаборніцтвах. Прычым, усё гэта рабілася ў лёгкай атмасферы ўзаемападтрымкі сяброў. Тут галоўным быў не спартыўны вынік, а каб кожны атрымаў зарад бадзёрасці і энергіі. Пасля фітнэс-залы свята “пераехала” ў басейн. Жадаючыя маглі проста паплаваць ці  паспаборнічаць у розных конкурсах на вадзе…

Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №94 ад 04.12.2018 г.