Депутаты Шумилинского райсовета внесли поправки в бюджет и приняли другие решения

Актуалии Новости Президент

Карэкціроўка ранейшых рашэнняў
3 снежня, адбылася дзясятая пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, якую правяла старшыня Савета Ірына Новікава. На сесіі былі ўнесены змяненні ў раней прынятыя рашэнні раённага Савета.
Дэпутат раённага Савета дэпутатаў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка прапанавала ўнесці змяненні ў раённы бюджэт 2018 года ў сувязі з тым, што раённы бюджэт дадаткова атрымаў 96 тысяч рублёў ад падатковых паступленняў і 60 тысяч трансфертаў ад бюджэтаў вышэйшага ўзроўню. Атрыманыя грошы накіроўваюцца ўпраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама – для выплаты дзяржаўнай адраснай дапамогі, аддзелу па адукацыі райвыканкама – на ўмацаванне матэрыяльнай базы СШ №1,  а таксама тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, фінаддзелу райвыканкама, Светласельскаму сельвыканкаму. Праведзена і пераразмеркаванне бюджэтных назначэнняў па асобных артыкулах.
Па прапанове Алены Савельеўны дэпутаты зацвердзілі стаўкі зямельнага і маёмаснага падаткаў на наступны год. Захаваны ўзровень бягучага года, пры гэтым для асобных катэгорый плацельшчыкаў стаўкі зніжаны. Як пад-крэсліла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, у выніку гэтых падатковых льгот бюджэт недаатрымае больш за мільён рублёў.
Па прапанове начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святланы Валекавай, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валянціны Навіцкай, начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Валян-ціны Мяньковай, галоўнага спецы-яліста райвыканкама Андрэя Мазанкова, галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Канстанціна Баканава, начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Юліі Зяньковай, начальніка аддзела ўпраўлення па сельскай  гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Алесі Байдаковай былі ўнесены змяненні ў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў адпаведных дзяржаўных праграм.
Дэпутаты раённага Савета прынялі рашэнне аб складанні паўнамоцтваў дэпутата Алега Быкава ў сувязі з назначэннем яго старшынёй раённага выканаўчага камітэта. Старшыня раённага Савета Ірына Новікава выказала падзяку Алегу Пятровічу за шматгадовую плённую дэпутацкую работу і пажадала поспехаў на новай пасадзе.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №94 ад 04.12.2018 г.