“Музей для ўсіх”

Культура Новости Общество

“Музей для ўсіх”
Вельмі важная, патрэбная і цікавая ініцыятыва рэалізуецца работнікамі гісторыка-краязнаўчага музея – тут праводзяцца разнастайныя інклюзіўныя мерапрыемствы пад дэвізам “Глядзі на мяне, як на роўнага”.
Спецыялісты музея даўно супрацоўнічаюць з цэнтрам карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі аддзела па адукацыі райвыканкама. Запрашаюць выхаванцаў цэнтра на розныя выставы, ранішнікі, арганізоўваюць віктарыны і гульні. Прычым, часта памочнікамі супрацоўнікаў музея з’яўляюцца вучні СШ № 1. Разам дзецям камфортна і весела.
Вось і на мінулым тыдні хлопчыкі і дзяўчынкі з цэнтра карэкцыйна-развіваючага абучэння  наведалі гісторыка-краязнаўчы музей. Напярэдадні Дня інвалідаў тут праводзілася акцыя “Музей для ўсіх”. Была арганізавана цікавая  праграма з элементамі казачнага прадстаўлення, гульнямі і конкурсамі.  Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі дырэктар музея Святлана Іванова і яе нязменныя памочнікі – Таццяна Цэрах, Ганна Карацеева, Ірына Вараб’ёва, Любоў Ганебная. Яны пераўвасабляліся ў Музу, у Дамавёнка і іншых казачных герояў, якія лёгка і цікава расказалі пра выставу карцін нашых землякоў, пра розныя віды мастацтваў.
Напрыканцы мерапрыемства дзяцей чакаў сюрпрыз – віншаванні ад вядомага мультыплікацыйнага героя свінкі Пепы, выраб навагодняй паштоўкі. За ўдзел у гульнях і конкурсах дзеці атрымалі салодкія падарункі, а індывідуальны прадпрымальнік з Шуміліна Святлана Сталярова (фотасалон “Фота+”) выступіла спонсарам мерапрыемства і прэзентавала дзецям “Наборы для творчасці”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №95 ад 07.12.2019 г.