В Шумилино прошёл семинар идеологических работников

Новости Президент

Аналіз работы і планы на будучае

Снежань, канешне, той яшчэ месяц. Як у асабістым плане, так і на рабоце. Найперш насычаны пераднавагоднімі клопатамі, падрыхтоўкай і правядзеннем самага любімага не толькі дзецьмі, але і дарослымі свята – Новага года. Гэта яшчэ і месяц падвядзення вынікаў работы за год прайшоўшы і складання планаў на будучае. Ды і жыццё падкідвае шмат пытанняў і ставіць шмат задач, якія трэба абавязкова вырашаць.
На мінулым тыдні ідэолагі раёна сабраліся на семінар-вучобу і абмеркавалі ўсе надзённыя пытанні, якія стаяць у снежні, як кажуць, на парадку дня. Семінар пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціны Навіцкай прайшоў у актавай зале Шумілінскай СШ №2, удзел у ім прыняла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава.
Пасля вітальнага слова дырэктара школы Жанны Рагуновіч слова ўзяла І. М. Новікава, якая падрабязна расказала пра тое, якая работа вядзецца ў раёне па рэалізацыі норм Дэкрэта №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”. Ідэолагі і адказныя за ідэалагічную работу ў арганізацыях атрымалі грунтоўныя адказы на ўсе пытанні па гэтай актуальнай тэме.
Наогул жа, на парадку дня семінара-вучобы стаяла шмат пытанняў. У прыватнасці, аб ідэалагічнай рабоце, праводзімай у СШ №2, расказала намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Маргарыта Федчанка; пра святкаванне 100-годдзя з дня ўтварэння БССР і святкаванне 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне паведаміла В. Г. Навіцкая. Размова ішла таксама пра правядзенне падпісной кампаніі на перыядычныя выданні, падрыхтоўку і правядзенне шэсця Дзедаў Марозаў і Снягурак, планаванне работы ідэолагаў на 2019 год, іншыя пытанні.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №96 ад 11.12.2018 г.