Криминал. Происшествия

Происшествия

Новыя тэхналогіі
Непрацуючы жыхар райцэнтра, знаходзячыся ў гасцях у знаёмага, украў больш за дзвесце тысяч рублёў, якія ляжалі ў кніжцы на тэлевізары. Пры гэтым гаспадар знаходзіўся ў суседнім пакоі і нічога не бачыў. Але перад прыходам госця паставіў лічбавы фотаапарат у зручным месцы ў рэжыме відэазапісу. Крадзеж зафіксаваны. Па гарачых слядах злодзей быў знойдзены, ён прызнаўся ў крадзяжы.
Мёд
Жыхар вёскі Слабада паскардзіўся ў міліцыю, што з ягонай пасекі ў вёсцы Навасёлкі ўкралі восем рамак з мёдам. Урон, нанесены гаспадару, складае больш за паўтара мільёна рублёў. Злодзеі вышукваюцца.
Брат
Жыхар Шуміліна зайшоў на работу да сваёй сястры, прадаўшчыцы аднаго з шумілінскіх магазінаў. Папрасіў папіць вады. Жанчына праводзіла яго ў падсобнае памяшканне. Але брат не толькі папіў вады, але і прыхапіў дзвесце тысяч рублёў, якія належалі сястры. Жанчына адразу спахапілася і патэлефанавала ў міліцыю. Мужчына затрыманы.
“Бацька”
Згодна з рашэннем суда Шумілінскага раёна жыхар Шуміліна павінен быў плаціць аліменты на ўтрыманне дваіх непаўналетніх сыноў у памеры 33% ад усіх відаў заробку. Але мужчына нідзе не працаваў і аліменты не плаціў. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
З павіннай
У жыхаркі в. Казьяны з хаты прапала 130 тысяч рублёў. Пенсіянерка звярнулася ў міліцыю. А праз некалькі дзён у міліцыю з павіннай з’явіўся жыхар Казьян і расказаў, што гэта ён прыбраў да рук чужыя грошы. Мужчына поўнасцю кампенсаваў урон. Улічваючы чыстасардэчнае прызнанне, крымінальную справу супраць мужчыны не ўзбудзілі.
Прадукты
Жыхарка Шуміліна, вярнуўшыся дадому, убачыла, што замок на ўваходных дзвярах дома пашкоджаны. Злодзеі абрабавалі кухню: вынеслі амаль усе прадукты з халадзільніка і шафы. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу злачынцы: ім аказаўся жыхар Шуміліна, які месяц таму вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі. Злодзей затрыманы.
Вінаград
У Язвіна на дачы жыхаркі Віцебска злодзеі абарвалі каля 700 кілаграмаў вінаграду. Урон, нанесены гаспадыні, складае больш за мільён рублёў. Злодзеі вышукваюцца.
Грошы
У канцы верасня ў раённы аддзел унутраных спраў звярнулася жыхарка вёскі Зямцы – з дому яе маці прапала 1,7 мільёна рублёў. Вясковыя жыхары расказалі міліцыянерам, што па вёсцы на легкавым аўтамабілі зялёнага колеру ездзілі  дзве жанчыны цыганскай нацыянальнасці. Яны і падазраюцца ў гэтым крадзяжы.
Матацыкл
Пацярпеў жыхар Наваполацка: уваходныя дзверы з ягонай гаспадарчай пабудовы ў Обалі знялі з петляў. З хлеўчука ўкралі мапед, матацыкл «ІЖ» без акумулятара. Вядзецца расследаванне.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №76 ад 04.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *