22 снежня – Дзень энергетыка

Экономика

22 снежня – Дзень энергетыка

Паважаныя энергетыкі Шумілінскага раёна! Ветэраны працы!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём энергетыка, які прыпадае на самы кароткі дзень у годзе, калі па ўсёй краіне ўстанаўліваецца максімум спажывання электраэнергіі.

Усе  даброты цывілізацыі нам кругласутачна забяспечвае складаная энергасістэма, створаная пакаленнямі энергетыкаў – інжынераў, тэхнолагаў, спецыялістаў розных узроўняў, абслугоўваючага персаналу.
Ваш прафесіяналізм, вопыт, адказнасць ляжаць у аснове стабільнай работы ўсёй энергасістэмы раёна, а значыць, забяспечваюць сацыяльны дабрабыт, бесперабойную работу прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за штодзённую добрасумленную працу і пажаданні моцнага здароўя, бадзёрасці духу, дабрабыту і шчасця вам, вашым родным і блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт.                   Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №99 ад 21.12.2018 г.