В честь тренера Анатолия Завадского в Шумилино открыли памятную доску

Новости Общество Спорт, туризм

Памяці трэнера
У нядзелю, 23 снежня,  на будынку Шумілінскай СДЮШАР урачыста была адкрыта памятная дошка, прысвечаная трэнеру-выкладчыку Анатолю Яўгенавічу Завадскаму.  На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўніцтва раёна, жонка і сыны А. Я. Завадскага, выхаванцы трэнера, аматары валейболу. Старшыня райвыканкама Алег Быкаў падкрэсліў, што Анатоль Завадскі быў вялікім трэнерам, чыя справа жыве ў раёне і сёння.

Больш чым 30 год Анатоль Яўгенавіч адпрацаваў у Шумілінскай ДзЮСШ трэнерам-выкладчыкам па валейболе. За гэты час выхаваў не адно пакаленне валейбалістаў, яго каманды станавіліся пераможцамі  абласных, рэспубліканскіх і саюзных спаборніцтваў.  Менавіта з лёгкай рукі Анатоля Яўгенавіча валейбол стаў спортам нумар адзін у Шуміліне…
Алесь САКАЛОЎ.
Цалкам прачытаць матэрыял вы можаце ў №100 ад 28.12.2018 г.