Случайно прихватил с собой в «Караван» пневматическое оружие…

Происшествия

Нецвярозы стралок
У выхадныя дні, калі ў шумілінскіх кафэ бывае шматлюдна, міліцыянерам часта прыходзіцца разбірацца з рознымі надзвычайнымі сітуацыямі. Так было і нядаўна: кампанія хлопцаў, якая выйшла нападпітку з “Каравана”, вырашыла пастраляць.
Пнеўматычную зброю свайго сябра, які невядома чаго прыхапіў з сабой у кафэ, узяў жыхар в. Андрэеўка Мішневіцкага сельсавета. Як потым раскажа 23-гадовы хлопец супрацоўнікам крымінальнага вышуку, цэліўся ён у сцяну. Але прамахнуўся і пашкодзіў шкло ў трох вокнах  Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Супраць “стралка” ўзбуджана крымінальная справа за хуліганства. Яму пагражаюць грамадскія работы або штраф, або папраўчыя работы да двух гадоў, або арышт да 6 месяцаў або пазбаўленне волі да 3 гадоў. Чаму малады чалавек пачаў страляць?..
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №7 ад 22.01.2019 г.