Пожарная статистика

Безопасность

32 пажары ў раёне
З пачатку 2011 года ў рэспубліцы адбылося 6224 пажары, на якіх загінулі 776 чалавек, 15 з іх – дзеці. У Віцебскай вобласці зарэгістравана 1040 пажараў (мінус 39 да 2010 года), загінула 149 чалавек (на восем менш, чым у мінулым годзе), трое з іх – дзеці. У нашым раёне адбылося 32 пажары (для параўнання: летась за гэты ж перыяд было 33 пажары).
Пажары ў жылых дамах часцей за ўсё адбываюцца па віне пражываючых у іх людзей.
Так, 24 верасня адбыўся пажар у в. Паложына Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Загінуў чатырохгадовы ўнук гаспадыні. Прычына пажару – дзіцячае свавольства з агнём.
25 верасня ў в. Галубіца Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці адбыўся пажар у жылым доме, у выніку якога загінула сям’я – муж, жонка, а таксама іхнія дзве дачкі – пяцігадовая і зусім маленькая, якой не споўнілася і году. Трэцяя дачка, 2011 года нараджэння, выратавана. З апёкамі 2-3 ступені (8% цела) і атручваннем прадуктамі гарэння яна дастаўлена ў бальніцу. Прычыны пажару ўстанаўліваюцца.
З мэтай папярэджання пажараў у Шумілінскім раёне з 1 па 31 кастрычніка праводзіцца месячнік па абучэнні насельніцтва мерам пажарнай бяспекі ў быту і на вытворчасці. Таму просьба да ўсіх кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў правесці пазапланавыя інструктажы па пажарнай бяспецы.
Памятайце, што пажар – гэта страшная бяда. За некалькі хвілін ён можа знішчыць усё, што было нажытае гадамі. Не забывайце, што пры пажары трэба тэлефанаваць у райаддзел па надзвычайных сітуацыях па тэл. 101.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння райаддзела па надзвычайных
сітуацыях.
Надрукавана ў №78 ад 11.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *