Как вести себя при встрече с дикими животными. Советы специалиста

Безопасность Экология

Як паводзіць сябе пры сустрэчы з дзікай жывёлай

Перад тым, як пайсці ў лес ці праз лес, абавязкова азнаёмцеся з правіламі паводзінаў у лесе пры магчымай сустрэчы з дзікай жывёлай – нярэдка нападзенне жывёлы на чалавека правакуе сам чалавек.

Лес пажадана наведваць не ў адзіночку. Адпраўляючыся ў лес, скажыце каму-небудзь. Куды менавіта вы ідзяце і калі збіраецеся вярнуцца, бярыце з сабой сродкі сувязі і неабходныя кантакты.

У лесе неабходныя адпаведныя адзенне і абутак, якія абароняць ад укусаў пчол, вос, шэршняў, гадзюкі і інш.

Не спрабуйце падкрасціся да жывёлы! Сустрэчу лепш папярэдзіць – шум ад размовы, смеху, спеваў, шамацення ці тупату ног спужаюць дзікую жывёлу. Важна ўважліва глядзець пад ногі і па баках, аглядаць месца для адпачынку.

Калі ўсё-такі вы выпадкова сустрэнеце дзікую жывёлу. Дайце ёй магчымасць пайсці! Памятайце, што здаровая жывёла можа напасці толькі для абароны сябе ці дзіцяня, ад нечаканасці ці баючыся магчымай агрэсіі з вашага боку.

Агульныя правілы паводзінаў:

–       не бяжыце ад жывёлы, не паварочвайцеся да яе спінай (!), а павольна адступайце назад, назіраючы за яе паводзінамі;

–       не глядзіце прама ў вочы, але не ўпускайце з віду;

–       не панікуйце, не рабіце рэзкіх рухаў, не размахвайце рукамі, не крычыце. Трэба замерці і ацаніць сітуацыю – стан жывёлы, яе рэакцыю і навакольную абстаноўку;

–       ніколі не падыходзьце блізка, не спрабуйце дакрануцца ці пагладзіць дзікую жывёлу, нават калі гэта здаецца небяспечным! Гэта не так! Асабліва, калі жывёла сама ідзе на кантакт – гэта адна з прыкмет небяспечнага захворвання – шаленства;

–       нічога не кідайце ў жывёлу, не правакуйце яе;

–       не лавіце дзікую жывёлу і не падыходзьце да параненай жывёлы;

–       трымайцеся далей ад дзіцяня млекакормячых.

У некаторых выпадках можна паспрабаваць скарыстаць вядомы “метад рэзкага павелічэння ўласнага памеру” – зрабіць так, каб візуальна вы здаваліся больш, чым ёсць на самой справе (узяць ў рукі і падняць над сабой доўгую палку, расхінуць у бакі плашч ці куртку і г. д.). Такі спосаб рэкамендуецца пры сустрэчы з мядзведзем, воўкам, ласём, аленем, казуляй, сабакам.

Калі вы заўважылі дзіка ці самку з дзіцём, а яны вас не – старайцеся павольна і без шуму пайсці ў бок, бо дзікі чуюць і бачаць горш за чалавека. Калі ж дзік бачыць вас, не імкніцеся бегчы – яны бегаюць значна хутчэй – а лезьце на дрэва, не чакаючы прыкмет агрэсіі.

Пры атацы дзік ідзе толькі напрамую, і правільна будзе схавацца за якое-небудзь дрэва і старацца паціху пайсці далей, альбо можна паспрабаваць рэзка рвануць у бок. Звер прабяжыць міма і ёсць верагоднасць, што стане вяртацца.

Лось, казуля і алень – бяскрыўдныя траваедныя жывёлы, але могуць атакаваць чалавека падчас “гону”. Пры сустрэчы з імі неабходна застыць і стаяць нерухома, не робячы рэзкіх рухаў і спроб бегчы. Дапускаецца павольна адыходзіць, ідучы назад і пастаянна трымаючы жывёлу ў полі зроку ці спрабуючы схавацца за дрэвам.

Калі пры сустрэчы з воўкам ці зграяй, жывёлы не паказваюць яўнай агрэсіі да вас, вы можаце паспрабаваць павольна адступіць (не бягом!), не паварочваючыся спінай, не гледзячы ў вочы.

Можна паспрабаваць спужаць ваўка шляхам таго ж самага “метаду” (падняць рукі з куртках уверх і г. д.), выдаючы гучныя незвычайныя гукі ці залезці на дрэва.

Калі воўк усё-такі напаў на вас, абараняцца трэба стоячы спінай да дрэва, густых зараснікаў і г. д., і застаючыся на нагах, адбівацца спадручнымі прадметамі (нож, сякера, палка і інш.). Калі ўдасца адбіцца ад першага ваўка, параніць яго, астатнія адступяць.

Па матэрыялах Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.