С первенства Восточной Европы шумилинские борцы привезли 8 медалей

Актуалии Новости Спорт, туризм

Святлана Бараноўская (другая справа) са сваімі выхаванцамі.

З Кішынёва прывезлі 8 медалёў


У Кішынёве (Малдова) ў мінулыя выхадныя прайшло першынство Усходняй Еўропы па вавінам в’ет во дао сярод дзяцей і падлеткаў. У складзе зборнай Беларусі выступалі і шумілінскія спартсмены, якіх трэніруе Святлана Бараноўская.
Чэмпіёнамі Усходняй Еўропы ў катэгорыі “паядынак” сталі Багдан Ушал, Захар Сімановіч і Станіслаў Шпулёў, сярэбраным прызёрам стала Вольга Кляшчонак. Нашы землякі заваявалі і чатыры бронзавыя медалі ў тэхнічных відах, тры з якіх у Захара Сімановіча, ашчэ адна медаль у Вольгі Кляшчонак.
Па выніках першынства зборная Беларусі заваявала другое агульнакаманднае месца. Першае месца – у каманды з Румыніі.
“Да першынства рыхтаваліся сур’ёзна, – падсумоўвае Святлана Бараноўская. – Кожны з шумілінскіх спартсменаў падышоў у аптымальнай форме. Ухвальных слоў заслужылі ўсе. Па выніках першынства Багдан Ушал і Станіслаў Шпулёў выканалі нарматыў кандыдатаў у майстры спорту”.
Юныя спартсмены займаюцца ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі ў аб’яднанні па інтарэсах «Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №14 ад 15.02.2019 г.