НА ПОВЕСТКЕ ДНЯ — СЕВ

Актуалии

Гарачы месяц май
Май – гарачы месяц на справы: на палях ідзе пасяўная, падкормка азімых культур, фермы пераходзяць на летне-пашавае ўтрыманне жывёлы, будаўнікі і дарожнікі стараюцца ўхапіць пабольш  работ і навярстаць працэнты да гадавога задання. Да заканчэння навучальнага года падыходзяць школы.
Усе гэтыя пытанні ў полі зроку раённай улады, яны былі ў цэнтры ўвагі  рабочай нарады ў раённым выканаўчым камітэце, якую правёў учора старшыня райвыканкама У. П. Куранны. Уладзімір Пятровіч акрэсліў задачы на май і далейшую перспектыву.
Па-першае, па рамонту жывёлагадоўчых памяшканняў. У. П. Куранны нагадаў, што ў раёне будзе адрамантавана 8 фермаў, ён нацэліў на актывізацыю рамонтных работ, паставіў задачу здаць аб’екты да 1 верасня бягучага года.
Вялікі аб’ём работ па навядзенні парадку ў населеных пунктах. Тут спраў хопіць літаральна кожнай арганізацыі і кожнаму жыхару раёна. Не трэба забываць і тое, падкрэсліў старшыня райвыканкама, што Шумілінскі раён знаходзіцца на трасе Р-20 і што нас бачыць не толькі ўся Беларусь, але і жыхары Расіі, Прыбалтыкі, іншых краін. Паток праязджаючых яшчэ больш павялічыцца ў сувязі са святкаваннем 1150-годдзя горада Полацка, наш абавязак, перакананы кіраўнік раёна, прадставіць свой край годна.
На рабочай нарадзе быў прааналізаваны ход выканання даручэнняў старшыні райвыканкама, дадзеных на ранейшых нарадах і пасяджэннях, абмеркаваны іншыя пытанні.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №34



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *