Библиотека Шумилинской СШ №1 обслуживает 800 человек

Культура Новости Образование

Вольга Ціханенка і Вольга Сарокіна дораць новае жыццё старым кнігам.

Ад сэлфі з кнігай да букфолдынгу

Змястоўна, жыва і эмацыянальна праходзяць мерапрыемствы ў бібліятэцы СШ № 1 г. п. Шуміліна. Тут праводзяцца інтэлектуальныя віктарыны і гульні, інфармацыйныя гадзіны, бібліяграфічныя агляды, квізы, навуковыя шоу, літаратурныя і віртуальныя падарожжы, конкурсы малюнкаў, майстар-класы. А таксама шматлікія акцыі і мерапрыемствы, прымеркаваныя да каляндарных дат, юбілеяў пісьменнікаў, вядомых людзей.
Працуюць у бібліятэцы дзве Вольгі – загадчык Вольга Сарокіна і бібліятэкар Вольга Ціханенка. Яны добра ведаюць густы і запатрабаванні наведвальнікаў, з радасцю дапамогуць выбраць кнігу па душы кожнаму.
Бібліятэку рэгулярна наведваюць больш за 800 чалавек. Да іх паслуг, акрамя падручнікаў, даведачныя выданні, метадычная і мастацкая літаратура, часопісы…
Вольга КОЦІКАВА, няштатны карэспандэнт.
Надрукавана ў №15 ад 19.02.2019 г.