Музыканты из колледжа Соллертинского подарили Шумилино концерт

Культура Новости

Руслан Матвейчук (першы справа) з удзельнікамі канцэрта (Кірыл Кіпрын – трэці злева).

Пад гукі флейты,   саксафона і барабана

Цудоўным падарункам для вучняў Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў стаў канцэрт, з якім прыехалі ў Шуміліна навучэнцы Віцебскага музычнага каледжа імя І. І. Салярцінскага.
Пад акампанемент раяля гучалі духавыя і ўдарныя інструменты – саната Франсіса Пуленка на флейце і кларнеце, саната Моцарта на валторне, джаз на саксафоне, канцэртныя эцюды на барабане… Дзеці былі проста зачараваны, яны адкрывалі для сябе неабсяжныя магчымасці музычных інструментаў.
Цікава, што ў канцэртнай праграме прымаў удзел і выпускнік Шумілінскай ДШМ студэнт 1 курса Кірыл Кіпрын. Пад апладысменты гледачоў ён выканаў на малым барабане “Чарльстон” Д. Паліева.
Музычны фэст падарыў цудоўны настрой і, магчыма, стаў для некага тым паваротным момантам, з якога пачнецца свая прафесійная музычная кар’ера.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №17 ад 26.02.2019 г.