Руководители организаций каждые три года обязаны проходить проверку знаний по вопросам охраны труда

Безопасность Новости

Праверце свае веды па ахове працы

Шумілінскі райвыканкам звяртае ўвагу, што на падставе п. 39 Інструкцыі “Аб парадку падрыхтоўкі (абучэння), перападрыхтоўкі, стажыроўкі, інструктажу, павышэння кваліфікацыі і праверкі ведаў работнікаў па пытаннях аховы працы”, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2008 года № 175 (са змяненнямі і дапаўненнямі), кіраўнікі арганізацый, незалежна ад форм уласнасці, не пазней месяца з дня прызначэння на пасаду і перыядычна ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў (але не радзей аднаго раза ў тры гады) праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў камісіі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.
За непраходжанне кіраўніком праверкі ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведнасці з арт. 9.17 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад 5 да 40 БВ. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 4-13-85. Графік правядзення праверкі ведаў у 2019 годзе размешчаны на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Ахова працы”  (shumilino.vitebsk-region.gov.by/ru/oxrana_truda).
Павел ЗАГАЦКІ, сакратар раённай камісіі для праверкі ведаў
па пытаннях аховы працы.