Милицейский путь Юрия Орлова начался 25 лет назад

Актуалии Безопасность Общество

У адказе за кадры
Спакойны, вытрыманы, кампетэнтны, юрыдычна падкаваны і заўсёды ўпэўнены ў сабе – так характарызуюць у раённым аддзеле ўнутраных спраў Юрыя Аляксеевіча Арлова. Яго прафесійны міліцэйскі шлях пачаўся 25 год таму.
Працаваў начальнікам і старшым інспектарам-інжынерам раённага аддзялення “Ахова”, потым 12 гадоў быў намеснікам начальніка РАУС. Цяпер у Юрыя Арлова грамадзянская пасада – ён вядучы спецыяліст групы кадраў.
Так што пра кожнага супрацоўніка ведае літаральна ўсё. Узначальвае ён і ветэранскую арганізацыю РАУС.  А яна сёння актыўная і баявая. Сюды ўваходзяць былыя міліцыянеры, сярод іх ёсць воіны-афганцы, ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яны заўсёды ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўным святам, у першых радах ідуць на мітынгі. Нямала мерапрыемстваў праводзяць сумесна з раённай арганізацыяй “Беларускі саюз афіцэраў”, напрыклад, у мінулым годзе ля брацкіх могілак у Тропіне пасадзілі “Алею памяці”. Вялікую ўвагу ўдзяляюць патрыятычнаму выхаванню моладзі, выступаюць перад вучнямі школ раёна.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №18 ад 01.03.2019 г.