Старейшина деревни Вера Данченко всё знает о своей деревне и её жителях

Общество Сельское хозяйство

“Жывём адной дружнай сям’ёй”
Старэйшына в. Слабада Лаўжанскага сельсавета  В. С. Данчанка з ахвотай расказала нам пра вёску і яе людзей.  “Мы жывём адной дружнай сям’ёй, – з гордасцю адзначыла Вера Сідараўна. –  Калі да некага прыехалі госці, калі ў каго якая радасць ці гора – пра гэта ведае ўся вёска. Яе жыхары немаладыя ўжо, у асноўным усе на пенсіі. Часта заходзім адзін да аднаго ў госці. Пагутарыць ці проста так, праведаць адзін аднаго”.
Вера Сідараўна адчувае асаблівую адказнасць за сваю вёску, дзе жыла і працавала ўсё жыццё. Яна з’яўляецца першым памочнікам старшыні сельвыканкама. Але тэлефануе туды нячаста: стараецца па дробязях не непакоіць. Пытанні паўсядзённага жыцця імкнецца вырашаць на месцы. “Праблема ў тым, што ў вёсцы засталіся амаль адны жанчыны, – кажа Вера Сідараўна. –  І спілаваць старое дрэва ці абкасіць быльнёг становіцца праблемай. Дзякуй, што дапамагаюць дзеці і сваякі маіх землякоў. Гэты яны абкошваюць абочыны, высякаюць лазу, ставяць новыя агароджы, прыбіраюць на могілках. Адным словам, трымаюць марку, каб вёска жыла і была прыгожай”.
В. С. Данчанка – чалавек шчыры і нераўнадушны да праблем іншых. Яна ведае, каму ў вёсцы патрэбны сацыяльны работнік, у каго не хапае дроў на зіму, хто скардзіцца на няўдобіцы або на адсутнасць ліхтара на слупе. “Усе рэгулярна збіраемся ля аўталаўкі, – кажа старэйшына. – Вось тут і праводзім нашы маленькія сялянскія сходы. Вырашаем надзённыя пытанні, абмяркоўваем праблемы. Стараемся іх вырашыць, разам гэта атрымліваецца значна хутчэй”.
Старэйшына занепакоена тым, што ў вёсцы не пачышчаны калодзеж. Вяскоўцам прыходзіцца браць ваду на ферме. Некаторым да яе хадзіць вельмі далёка. Так што  старэйшына б’е трывогу, звяртаецца ў сельвыканкам, каб дапамаглі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №54 ад 14.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *