На рабочем совещании у председателя райисполкома

Актуалии Президент

Час садзіць дрэвы і праводзіць кірмашы
Старшыня раённага выканаўчага камітэта В. А. Падляшчук правёў учора рабочую нараду з актывам раёна.
Восеньскі час найперш выносіць на парадак дня пытанне завяршэння ўборачных работ. Між тым, як адзначыў Вальдэмар Антонавіч, у СФГ “Крыніца” яшчэ не ўбрана бульба, а кукуруза стаіць на 1200 гектарах. Асабліва замарудзілі з уборкай гэтай культуры “Прыдзвінскі”, “Ульскі”, “Сіроцінскі” і “Лаўжанскі”.
Восень — гэта і час пасадкі дрэў. У раёне стаіць задача пасадзіць па аднаму дрэву на кожнага жыхара раёна. Але гэта задача не выконваецца, выказаў незадаволенасць кіраўнік раёна, пакуль што на ўвесь раён пасаджана 400 дрэў. Таму пасадку дрэў трэба тэрмінова фарсіраваць, больш актыўна трэба займацца і добраўпарадкаваннем, уборкай апалага лісця, адцвіўшых кветак.
Старшыня райвыканкама спыніўся таксама на будаўніцтве жылля, жывёлагадоўчых і зернесушыльных комплексаў, адзначыў, што нягледзячы на няпростае фінансавае становішча, дзяржава працягвае фінансаванне намечаных сацыяльных праграм, у тым ліку па рамонту і аднаўленню аб’ектаў медыцыны (у нашым раёне гэта цэнтральная бальніца), адукацыі (СШ №1), культуры (школа мастацтваў), іншых сацыяльных сфер.
Сярод пытанняў, якія В. А. Падляшчук вынес на рабочую нараду, — забеспячэнне палівам насельніцтва, работа гандлёвай галіны па паляпшэнні асартыментнага пераліку, правядзенне ў раёне традыцыйных восеньскіх кірмашоў і іншыя.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №78 ад 11.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *