Криминал. Происшествия

Происшествия

Криминал. Происшествия

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Серыя крадзяжоў

У аддзел унутраных спраў звярнуўся  жыхар Віцебска, які расказаў, што ў яго дачным доме ў вёсцы Слабада Лаўжанскага сельсавета пабываў злодзей, які трапіў туды, адарваўшы дошкі франтона. Прапалі чыгунная ванна і асабістыя рэчы гаспадара. На наступны дзень у міліцыю патэлефанавала жыхарка Наваполацка і паведаміла, што ў яе доме ў той жа вёсцы выстаўлена аконная рама. З пакоя зніклі бензапіла, телевізійная прыстаўка, электрачайнік, прадукты харчавання на агульную суму 1437 рублёў. Праз некалькі гадзін у РАУС  звярнулася жыхарка Віцебска і расказала, што яе дачны дом у той жа Слабадзе таксама абрабавалі. Прапалі электралобзік, электрадрыль, шліфавальная машынка. Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку па гарачых слядах знайшлі злачынцу, ім аказаўся жыхар аг. Мікіціха. Узбу-джаны тры крымінальныя справы.

“УКантакце”

Невядомы злодзей незаконна пранік на старонку “УКантакце” да жыхаркі раёна і прасіў у яе сваякоў і знаёмых паведаміць рэквізіты банкаўскіх картак, каб пазычыць грошай на нейкія “пільныя патрэбы”. Добра, што на такія хітрыкі людзі не павяліся. Па дадзеным факце ўзбу-джана крымінальная справа, пагражае штраф або арышт, або абмежаванне волі да двух гадоў, або па-збаўленне волі на той жа тэрмін.

Грошы

Жыхар Обалі, які прыехаў да знаёмай у Сураўні, пацярпеў: з ягонай барсеткі прапалі 214 рублёў. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што зра-біла гэта гаспадыня дома. Варта адзначыць, што крадзеж жанчына здзейсніла ў нецвярозым стане. А цяпер прыйдзецца адказваць за свой учынак.

На мосце

Жыхар Наваполацка, які кіраваў асабістым аўтамабілем “Опель-Астра” на аўтадарозе Гарадок-Ула-Камень, не справіўся з кіраваннем і наехаў на агароджу моста. Супрацоўнікі ДАІ высветлілі, што прычынай дарожна-транспартнага здарэння стала няспраўнасць рулявога кіравання аўтамабіля. Вадзіцелю пагражае штраф да 3 БВ.

Нецвярозы

Ля жывёлагадоўчага комплексу сельгаспрадпрыемства “Лаўжанскае”  затрыманы механізатар, які ехаў на трактары “Беларус” у нецвярозым стане. Мужчыну пагражае штраф ад 50 да 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.

Хуткасць

Грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які ехаў на асабістым аўтамабілі “Таёта”, паўторна на працягу года перавысіў устаноўленую хуткасць руху больш як на трыццаць кіламетраў у гадзіну. Складзены адміністрацыйны пратакол, мужчыну  пагражае штраф ад 5 да 15 БВ або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да аднаго года.

Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.

Надрукавана ў №20 ад 12.03.2019 г.